«Босы «Мінск-Міра» рашылі праблему з нераўнамерным азеляненнем»
2- 22.07.2026, 17:15
- 1,598
Незвычайным спосабам.
Мінчанін kazz_by з іроніяй напісаў у Threads пра тое, як у прэстыжным раёне сталіцы вырашаюць праблемы з «нераўнамерным азеляненнем», паведамляе сайт Charter97.org. А карыстальнікі жартаўліва прапанавалі яшчэ некалькі мясцін у Беларусі, якія, магчыма, улады таксама вырашаць «упарадкаваць».
«Ну вось! — піша ён. — Босы «Мінск-Міра» прыслухаліся і вырашылі вырашыць праблему з нераўнамерным азеляненнем! Хутка могілкі будуць як астатні раён — без дрэў».



Таксама ён апублікаваў фота высечкі дрэў.
«Самая спакойная мясціна. Значна лепш, чым будзе пляцоўка для выгулу сабак. Ці стаянка», — піша адзін з каментатараў.
«Цікава, а калі да Белавежскай пушчы дабяруцца? Там ёсць дрэвы, пара высекчы», — з іроніяй піша іншы карыстальнік сацсеткі.