18 траўня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Будаўніцтва АЭС у Беларусі павіннае пачацца ўжо ў студзені 2009 года. Першы блок атамнай станцыі плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2016 годзе, другі - у 2018-м годзе. На будучай АЭС мяркуецца выкарыстоўваць вода-вадзяныя рэактары трэцяга пакалення. Асноўным вытворцам дадзенага абсталявання - амерыкана-японскай, франка-германскай і расейскай кампаніям - Беларусь накіравала свае прапановы разгледзець магчымасць удзелу ў будаўніцтве АЭС. Па меркаванні экспертаў, будаваць АЭС у Беларусі ўсё ж такі будзе Расея.

Намер уладаў будаваць АЭС выклікаў пратэсты з боку навукоўцаў і насельніцтва. Беларусь з'яўляецца краінай, найбольш пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навукоўцы выступаюць за недапушчэнне размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і яе элементаў, будаўніцтва АЭС і захоўвання ядзерных адходаў.



Тэма: Ядзерная праграма Лукашэнкі

21.02.2008
18.02.2008
  • Беларусь пачне будаваць АЭС у студзені 2009 года
    15:56 Беларусь пачне будаваць АЭС у студзені 2009 года
    11

    Беларусь пачне будаваць АЭС у студзені 2009 года. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка. "У студзені 2009 года мы павінны закласці першы камень у будаўніцтва АЭС", – падкрэсліў Сямашка.