21 December 2024, Saturday, 17:41
Support
the website
Sim Sim,
Charter 97!
Categories

«Пакуль рэакцыя Масквы неадэкватная»

1
«Пакуль рэакцыя Масквы неадэкватная»

Палкоўнік УСУ растлумачыў, як могуць развівацца падзеі ў Курскай вобласці.

Адная з мэт аперацыі УСУ ў Курскай вобласці, якая будзе абавязкова выкананая, - гэта выраўноўванне лініі фронту для павелічэння шчыльнасці войскаў.

На карце бачна, што расейска-ўкраінская мяжа - гэта ламаная лінія, але калі яе выраўнаваць, яна ў паўтара раза стане меншай, а гэта менавіта тое, што трэба Украіне для павелічэння шчыльнасці войскаў.

Хуткасць, паслядоўнасць, колькасць сіл і сродкаў для выканання гэтай задачы будуць наўпрост залежаць ад расейцаў, заявіў палкоўнік запасу УСУ Раман Світан у інтэрв'ю для YouTube-канала "Фабрыка навін".

“Вайна, як танга. Гэта танец удваіх. Усё будзе залежаць ад расейскага ваенна-палітычнага кіраўніцтва. Калі расейцы перакінуць рэзервы з Усходняга фронту на ўзмацненне паўночнай часткі мяжы, тады нашы войскі спыняцца і не будуць прасоўвацца ўглыб РФ”, - адзначыў вайсковец экспэрт.

Са слоў Світана, УСУ трэба прымусіць расейцаў сысці з Паўднёвага кірунку (Данецкага, Запарожскага і Херсонскага) на Браншчыну, Куршчыну і Белгародчыну.

Лінія фронту, накіраваная на Маскву, будзе для Украіны аптымальным развіццём падзей. Пакуль можна сказаць, што расейцы ўвогуле нічога не робяць, падкрэсліў палкоўнік. Яны адправілі ў Курскую вобласць нейкіх чопікаў (супрацоўнікі прыватных ахоўных прадпрыемстваў - рэд.), "ахматаўцаў" і невялікія часткі марскіх пяхотнікаў.

“Фактычна, рэальнай рэакцыі Масквы няма ніякай. Цяпер яна неадэкватная. Як ціснулі на Усходнім кірунку, так і ціснуць”, - рэзюмаваў Світан.

Write your comment 1

Follow Charter97.org social media accounts