19 мая 2024, воскресенье, 2:42
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

БРСМ и БТ про 25 Марта

4

Белорусский республиканский союз молодежи на базе Академии управления при президенте РБ устроил накануне круглый стол по вопросу БНР, а в эфире БТ был показан репортаж о 25 Марта.

У працы круглага стала прынялі ўдзел гісторыкі Мікалай Сташкевіч, Уладзімер Ляхоўскі, Валянцін Мазец, Мікалай Сьмяховіч, Сяргей Трацяк. Вёў мерапрыемства сакратар ЦК БРСМ Максім Борд, піша "Наша ніва".

Галоўнай прычынай чаму БРСМ пайшоў на арганізацыю такога круглага стала 90-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці БНР, а таксама тое, што «сярод моладзевай аўдыторыі не заўсёды ёсьць яснае і аб’ектыўнае разуменьне дадзеных гістарычных падзеяў».

Паводле паведамленьня афіцыйнага сайту БРСМ, удзельнікі сустрэчы сышліся, што «Рада БНР ня мела рэальнай палітычнай улады, але асноўная праблема БНР была ў адсутнасьці шырокай сацыяльнай базы».

Варта адзначыць, што ў нядзелю ў перадачы «Панарама тыдня» быў паказаны вялікі (хвілінаў на 20) рэпартаж пра 90-ыя ўгодкі абвяшчэньне незалежнасьці БНР. Як падалося, журналісцкі матэрыял быў дастаткова нэўтральным. Былі запрошаныя гісторыкі з абсалютна рознымі поглядамі на тыя падзеі.

У праграме як аксіёма прымаўся той факт, што абвяшчэньне БНР было першай спробай утварэньня незалежнай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У адрозьненьні ад мінулых гадоў, адзначалася, што ліст кайзэру Вільгельму падтрымалі далёка ня ўсе сябры Рады. Некалькі разоў было сказана, каб не БНР, то не было б і БССР.

Расказаў журналіст і пра дзейнасьць Рады БНР аж да сёньняшняга дня, а лёс многіх бацькоў-заснавальнікаў краіны назваў трагічным. Напрыканцы было праведзенае апытаньне менчукоў, ці ведаюць яны, што такое БНР?

Нагадаем, яшчэ напярэдадні круглы стол па пытаньні БНР быў праведзены ў рэдакцыі Советской Белоруссии». Прычым, і гэты матэрыял носіў нэўтральны характар.

Уявіць нешта падобнае яшчэ пару гадоў таму было нерэальна. Тады перад Днём Волі дзяржаўныя СМІ пачыналі паліваць брудам, як дату 25 Сакавіка, так і заснавальнікаў БНР.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях