20 апреля 2024, суббота, 0:00
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Нам неабходна памяць

Нам неабходна памяць

Аднавілася традыцыя, запачаткаваная чвэрць стагоддзя таму.

У нядзелю 21 кастрычніка на заклік аргкамітэту партыі Народная Грамада прадстаўнікі грамадскасьці ушанавалі памяць ахвяраў гета ля мемарыялу Яма.

Болей чвэрці веку таму на заклік БЗВ падобнае мерапрыемства было адзначана упершыню.

Дастаткова вялікая суполка нашчадкаў ды цудам уратаваўшыхся вязьняў гета узрушана, але і з прыхаваным недаверам і здзіўленьнем слухалі прамовы афіцэраў у парадных строях (8 травеня было).

Пасбля выступаў пісьменьніцы і грамадскай дзеячкі Г.Краснапёркі ды вядомага скульптара Л.Левіна, падзякваўшых афіцэраў у асобе лідара М.Статкевіча, непакой ператварыўся у шчырыя слёзы, абдымкі, запрашэньні на госьці...

Сёньня сабраўшыеся, пасьля хвіліны жалобнага маўчаньня пачулі слова М.Статкевіча, А.Арастовіч распавёў які лёс угатавалі бальшавікі паваенныя аўтарам сучаснага помніку ,цікавыя дэталі пра пэрсанажаў помніку Л.Левіна "Лесьвіца" , А.Станкевіч прывёў успамін свайго бацькі пра прапановы магілёўскіх падпольшчыкаў на уцёкі з гета...

Былі ускладзены кветкі ды запалены зьнічкі...

Вечная пaмяць бязьвінным ахвярам, нашым землякам!

Алесь Станкевіч

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях