26 апреля 2024, пятница, 13:20
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Пінску прэзентавалі кнігу пра Рамана Скірмунта

1
У Пінску прэзентавалі кнігу пра Рамана Скірмунта
Роман Скирмунт

Чытальная заля бібліятэкі ледзь змясціла ахвотных прыняць удзел у прэзентацыі кнігі.

Чытальная заля бібліятэкі ледзь змясціла ахвотных прыняць удзел у прэзентацыі кнігі “Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю” гісторыка з Гародні Аляксандра Смалянчука, паведамляе racyja.com.

Па словах даследчыка, прэзентацыя на Піншчыне мае асаблівае значэнне:

– Прэзентацыя сапраўды не першая. Прэзентацыі ўжо былі ў Менску, Гародні, Варшаве, нават у Нью-Ёрку. Прэзентацыю ў Пінску можна лічыць своеасаблівай, вельмі важнай, бо гэта ў пэўным сэнсе вяртанне Скірмунта на Радзіму. Ён заўсёды быў вельмі шчыльна звязаны і знітаваны з Парэччам, з Піншчынай. Таму лічу, што гэта прэзентацыя вельмі важная для кніжкі, для яе лёсу і для далейшых даследванняў біяграфіі і жыццяпісу Рамана Скірмунта.

Акрамя аўтара, перад прысутнымі сваімі ўспамінамі падзяліліся сваякі людзей, якія непасрэдна кантактавалі з буйным прамысловым і палітычным дзеячам Беларусі.

Фота: racyja.com
Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях