26 апреля 2024, пятница, 22:18
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Як у Беларусі шануюць Кастуся Каліноўскага

1
Як у Беларусі шануюць Кастуся Каліноўскага
фота rfe/rl

Што адбываецца ў мясцінах, дзе нарадзіўся і змагаўся наш нацыянальны герой.

Споўнілася 181 год ад дня нараджэння нацыянальнага героя беларускага народу Кастуся Каліноўскага.

Нарадзіўся ён 2 лютага 1838 году ў Мастаўлянах, тады Ваўкавыскага павету, цяпер на Падляшшы. У гэтай вёсцы з 2015-га году стаіць памятны знак у гонар Кастуся Каліноўскага, перадае «Радыё Рацыя».

А як у Беларусі ўшаноўваецца яго памяць? Асабліва ў такіх мясцінах, дзе ён жыў і змагаўся: Гародня, Свіслач, Якушоўка, Рэпля і Кузьмічы. Кажа краязнаўца, журналіст Уладзімір Хільмановіч:

– У Рэплі і ў Кузьмічах нічога няма, на жаль, а вось што датычыць Якушоўкі, то там ажно некалькі знакаў усталявана, у розны час. Паўстаў там памятны камень з шыльдай пра аўтара «Мужыцкай праўды», пра Кастуся Каліноўскага, ён з’явіўся ў сярдзіне 90-х гадоў. Калі была ў Свіслачы знойдзена магіла Віктара Каліноўскага, і адрамантаваны памятны крыж, у Якушоўцы паўстаў крыж працы каваля Юрася Мацко, які ўсталявала грамадскасць.

Грамадскасць штогод адзначае фэст памяці паўстанцаў 1863 году ля гэтага крыжа і ля магілы Віктара Каліноўскага, якая знаходзіцца на Свіслацкіх могілках. У Гародні ж да сёння помнік нацыянальнаму герою ўлады не паўставілі і не ініцыююць яго ўсталяванне. Хаця ад рашэння мясцовага савета народных дэпутатаў усталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму прайшло больш як 25 гадоў.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях