19 апреля 2024, пятница, 6:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг перад будынкам ААН

3
Беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг перад будынкам ААН

Падчас мітынгу быў прыняты зварот ад амерыканскіх беларусаў, які быў дасланы ў Арганізацыю Аб’яднаных Hацый.

20 верасьня Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Hацый у сувязі з пачаткам 75 Генеральнай асамблеі ААН, паведамiла Charter97.org cтаршыня Галоўнай управы БАЗА Натальля Федарэнка.

Беларусь зьяўляецца адной з краін-заснавальніц ААН і сёньня ёй патрэбна дапамога міжнароднай супольнасьці і ААН у тым ліку ў барацьбе супраць дыктатарскага рэжыма Лукашэнкі.

На мітынгу прамаўлялі Зянон Пазьняк, Натальля Федарэнка, Сяргей Сарагавец, Уладзімір Цяліца і і іншыя. Ад імя украінскай дыяспары выступілі Людміла Хомчанка і Стэфанія Гнатэнка, ад імя расейскай апазіцыйнай арганізацыі «Freedom in Russia» - Юлія Запарожцава.

Асноўнымі тэзісамі выступаў былі: падтрымка беларускага народа ў ягонай барацьбе супраць дыктатарскага рэжыма; прыцягненьне ўвагі міжнароднай супольнасьці; неабходнасць пашырэння выкарыстання беларускай мовы; звароты да амерыканскіх ўладаў; патрабаваньне спыніць гвалт народа лукашэнкаўскімі бандытамі. Падчас мітынгу быў прыняты зварот ад амерыканскіх беларусаў, які быў дасланы ў Арганізацыю Аб’яднаных Hацый.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях