Менскае «Дынама» перамагло праз буліты «Амур»
9- 25.10.2013, 21:46
- 10,495
Менскае «Дынама» перапыніла серыю з пяці параз запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
25 кастрычніка на «Мінск-Арэне» ў серыі пасляматчавых булітаў быў падолены хабараўскі «Амур» - 3:2 (0:1, 1:0, 1:1, 0:0, 1:0), пішуць «Беларускія навіны».
Шайбы закідвалі:
у гаспадароў - Аляксандр Мацярухін (22.00, асістэнт - Томаш Суровы), Аляксей Калюжны (58.44, асістэнты - Томаш Суровы, Дэрэк Міч), Збынек Іргл (вызначальны буліт);
у гасцей - Міхаіл Клімчук (17.41), Ян Муршак (41.15).
Штрафны час: 6 - 6. Кідкі : 30 - 26.
Пасля 20 матчаў «Дынама» з 20 баламі займае 6-е месца ў дывізіёне Баброва, 13-е - у Заходняй канферэнцыі і 24-е - у агульнай табліцы (5 перамог у асноўны час, 1 перамога праз буліты, 11 параз у асноўны час, 2 паразы ў овэртайме, 1 параза праз буліты, розніца шайбаў 36-58).
Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе на сваім лёдзе 28 кастрычніка - з новасібірскай «Сібірру», 30-га - з новакузнецкім «Металургам», 1 лістапада - з «Адміралам» з Уладзівастока.