13 траўня 2024, панядзелак, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forsal: Замежныя фірмы ў Беларусі чакаюць дэвальвацыі

3
Forsal: Замежныя фірмы ў Беларусі чакаюць дэвальвацыі

Замежныя прадпрымальнікі, якія вядуць бізнес у Беларусі, пачалі страхавацца ад абвалу рубля.

Шмат што кажа пра павышаную рызыку дэвальвацыі. Замежныя фірмы ў Беларусі заяўляюць, што не моцна баяцца гэтага, але на ўсялякі выпадак пачалі страхавацца, піша польскі эканамічны партал Forsal (пераклад - charter97.org).

Лукашэнка сцвярджае, што дэвальвацыі не будзе, але падобныя запэўніванні беларусы чулі напярэдадні абвалаў ў 2009 і 2011 гадах. Пагрозліва выглядае таксама скарачэнне золатавалютных рэзерваў у кастрычніку на 574 мільёна даляраў або на 7%. З 24 чэрвеня рубель зменшыўся да польскага злотага на 15,3%, а беларусы масава мяняюць рублі на даляры і еўра.

- Зараз існуе павышаная рызыка дэвальвацыі, таму што рэзервы скараціліся да ўзроўню, які ніжэй, чым кошт двухмесячнага экспарту, а лічыцца, што бяспечным узроўнем з'яўляецца кошт экспарту на працягу трох месяцаў - адзначае Аляксандар Папко, эксперт Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў Case Belarus. - На дадзены момант гандлёвы дэфіцыт Беларусі складае больш за 3 мільярда даляраў, гэта значыць каля 5% ВУП. У 2011 годзе дэвальвацыя адбылася, калі гандлёвы дэфіцыт дасягнуў амаль 11% - дадаў ён.

- Беларускі рынак і далей працягвае быць ненасычаным - падкрэслівае Аляксандр Папко. - Прадукцыя малых і сярэдніх прадпрыемстваў Польшчы карыстаецца фантастычным попытам у Беларусі. Умовы для малых і сярэдніх фірм у Беларусі такія, што прасцей імпартаваць, чым вырабляць самому.

На пытанне аб рызыцы дэвальвацыі ўсе фірмы пагадзіліся, што яна існуе. - У сувязі са зменамі ў палітыцы абменнага курсу ў 2010 годзе магчымая дэвальвацыя не будзе такой радыкальнай і не пагражае стабільнасці будаўнічага рынку - мяркуе кіраўнік найбуйнейшага вытворцы будаўнічай хіміі ў Беларусі фірмы Grupa Atlas Генрык Сэдмок (Henryk Siodmok). Падобнае меркаванне мае іншая польская фірма - Getin Holding, якая дзейнічае на беларускім рынку пад маркай Idea Bank і мае там ужо 109 аддзяленняў.

Фірмы абмяжоўваюць рызыку, выкупляючы страхоўкі ў кампаніі KUKE, па класіфікацыі якой, Беларусь знаходзіцца ў асноўнай групе рызыкі. Такім чынам фірмы лічаць, што гэтага дастаткова. Напрыклад, вытворца замкоў Euro-Locks або International Paper Kwidzyn разлічваюцца з усходнімі контрагентамі толькі ў далярах і еўра. На працягу першых трох кварталаў 2013 года ў параўнанні з папярэднім KUKE адзначыла аж 106-адсоткавы рост кошту абароту польскіх экспарцёраў у Беларусі, які страхуецца. Гэта сведчыць аб тым, што прадпрымальнікі менш аптымістычныя наконт сітуацыі ў Беларусі, чым заяўляюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках