27 красавiка 2024, Субота, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Друкарня «Карандаш»: Вам звычайнага Сталіна або «хамелеона»?

63

Кубкі і магніты з партрэтам Сталіна можна набыць у гатэлях і сувенірных крамах Менска.

А друкарня «Карандаш», у якой не так даўно прынялі за экстрэмісцкую карту Усходніх могілак беларускай сталіцы, робіць сувеніры з выявай дыктатара на замову, перадае тэлеканал «Белсат».

Кубкі, талеркі і магніты з партрэтам «правадыра народаў» і словамі «Слава вялікаму Сталіну» патрапілі на вочы журналістам у сувенірным кіёску ў гатэлі «Спадарожнік» у Менску. Прадавачка Галіна адмовілася паказаць дакумэнты з найменнем вытворцы сувеніраў, як і кнігу заўваг і прапаноў. Але згадала, што ейны бацька працуе начальнікам турмы на вул.Валадарскага, і разам з ахоўнікам пагражала выклікаць міліцыю. Яна не бачыць нічога ненармальнага ў такіх сувенірах. «Мне ўсё адно, што там напісана, каму там слава. Трэба на некаторыя рэчы вочы заплюшчваць, і жыць будзе прасцей», - адмахвалася ад размовы жанчына.

Кубкі і магніты з партрэтам Сталіна ў сувенірным кіёску ў гатэлі «Спадарожнік» у Менску. Фота А.Сурапіна

У дырэкцыі гатэля распавялі, што прадукцыю з сімволікай СССР ім пастаўляе індывідуальны прадпрымальнік з Гародні Сяргей. Ягонае прозвішча высветліць не выпала. Але гарадзенскі бізнэсовец трохі распавёў пра свае сувеніры.

«Сэрыя называецца «Настальжы» і карыстаецца попытам, набываюць шмат - і кубкі, і талеркі з савецкай сімволікай, з партрэтамі Леніна, Сталіна. У гатэлях, дзе прадаюць нашу прадукцыю, кажуць, што гэта - самы папулярны прадукт, - падкрэсліў прадпрыемец. - Калі каго абражае такая прадукцыя - то гэта асабістая праблема гэтага чалавека, я пад яго не працую. Гэты тавар не забаронены, на яго не патрэбная асобная ліцэнзія, ён карыстаецца попытам, гэта не крымінал, не парнаграфія, і калі ў каго ёсць праблемы нейкія, быў нехта там рэпрэсаваны, то няхай не ходзіць у сувенірныя крамы, такая мая парада будзе».

Далейшыя пошукі сувеніраў са Сталінам прывялі ў вядомую менскую друкарню «Карандаш». Параіў да іх звярнуцца Уладзімір - уладальнік пункту сувеніраў ў гандлёвым цэнтры «Сталіца», дзе прадаюць магніты з выявай Сталіна. Пра іх Уладзімір сказаў, што набывае ў Расеі. А вось з нагоды кубкаў параіў звярнуцца менавіта ў «Карандаш».

У друкарні на словы, што патрэбныя кубкі з выявай Сталіна і словамі «Слава вялікаму Сталіну» дзяўчына-адміністратарка паўсміхаліся і сказала, што ўсё можна зрабіць - досыць выслаць на электронную скрыню жаданы файл. Журналісты паслалі на пошту партрэт Сталіна. Вельмі хутка прыйшоў адказ з макетам кубка. Акрамя таго, у «Карандашы» прапанавалі на выбар тры варыянты кубка: звычайны, каляровы і «хамелеон».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках