28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэйтынгу лепшых краін для бізнесу Беларусі няма

6
У рэйтынгу лепшых краін для бізнесу Беларусі няма

Амерыканскі часопіс Forbes у сераду прадставіў штогадовы рэйтынг «Лепшыя краіны для бізнесу».

Спіс узначалілі Ірландыя, Новая Зеландыя і Ганконг. Нядрэнныя поспехі ў нашых суседзяў: Літва заняла 25 месца, Латвія - 35-е, Польшча - 39-е. Беларусь у спіс доследных 145 краін нават не ўвайшла, піша «Інтэрфакс».

Forbes асабліва адзначыў прагрэс новага лідара рэйтынгу. Усяго тры гады таму Еўразвяз і МВФ пазычылі Ірландыі $113 мільярдаў для выратавання нацыянальнай эканомікі ад бюджэтнага крызісу і прадухілення краху банкаўскай сістэмы краіны. Дзяржаве прыйшлося прайсці праз выбух бурбалкі на рынку нерухомасці (кошты на жыллё па-ранейшаму на 50% ніжэй, чым у дакрызісным 2007 годзе).

Але нягледзячы на ўсе складанасці, ірландскі ўрад не стаў падаць духам. Сёння Ірландыя - адзіная з усіх удзельнікаў рэйтынгу Forbes - уваходзіць у першыя 15% краін па ўсіх 11 крытэрах даследавання. Краіна ператварылася ў чацвёртую па папулярнасці інвестыцыйную юрысдыкцыю ў заакіянскіх інвестараў, па прывабнасці абагнаўшы нават «азіяцкіх тыграў».

Расея за год пераадолела адразу 14 радкоў у рэйтынгу і ў 2013 годзе размясцілася на 91-м месцы са 145 - паміж Філіпінамі і Парагваем. Малдова заняла 88-е месца, Украіна - 99-е.

ЗША здаюць пазіцыі ў рэйтынгу чацвёрты год запар - Штаты адкаціліся на 14-е месца з 2-га ў 2009 годзе (12-ы радок у 2012 годзе).

У сярэдзіне першай дзесяткі ідуць краіны Паўночнай Еўропы: Данія на 4-м месцы, Швецыя - на 5-м і Фінляндыя на 6-м. Нарвегія таксама ўвайшла ў топ-10, але крыху адстала ад суседзяў - 9-я пазіцыя.

Сінгапур заняў 7-ы радок рэйтынгу, Канада - 8-ы, замыкаюць дзесятку Нідэрланды.

Усяго Forbes прааналізаваў 145 дзяржаў свету па 11 крытэрах, важных для бізнесу. Гэта ўзровень асабістых свабод грамадзян, абарона правоў уласнасці і інвестыцый, стабільнасць коштаў, наяўнасць бар'ераў для экспарту і імпарту тавараў і паслуг, узровень развіцця тэхналогій, укараненне інавацый, ступень уплыву дзяржавы на бізнес, карупцыя, падатковы цяжар і стан рынку акцый.

Дадзеныя збіраліся па выніках даследаванняў арганізацый Freedom House, Heritage Foundation, Property Rights Alliance, Transparency International, Сусветны банк і Сусветны эканамічны форум (СЭФ).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках