Мірны не змог выйсці ў чвэрцьфінал турніру ў Маямі
9- 26.03.2013, 9:14
Беларус Максім Мірны і расеец Міхаіл Южны не здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал у парным разрадзе на тэнісным турніры ў Маямі.
Прызавы фонд якога перавышае 4,3 мільёна даляраў, піша Mail.ru.
Максім Мірны і Міхаіл Южны, якія на старце спаборніцтваў нанеслі паразу братам Браян (1-ы нумар пасеву), саступілі дуэту Томі Хаас/Ксаўе Маліс (Германія/Бельгія) - 6:3, 4:6, 8:10.
Раней у панядзелак Южны прайграў і ў адзіночным разрадзе, саступіўшы французу Рышару Гаске.
За пуцёўку ў паўфінал Хаас і Маліс будуць змагацца з інтэрнацыянальнай парай Рыгор Дзімітраў/Фрэдэрык Нільсен (Балгарыя/Данія).