Суд адхіліў касацыйную скаргу грамадзянак Украіны
6- 16.04.2013, 17:17
Украінскія актывісткі «Нацыянальнага альянсу» Юля Грышчук і Юля Слівінская не знайшлі праўды ў беларускім судзе.
16 красавіка ў Менгарсудзе разглядалася касацыйная скарга двух грамадзянак Украіны, затрыманых у Менску падчас Дня волі 24 сакавіка. На наступны дзень Юлю Грышчук і Юлю Слівінскую суд Савецкага раёна Менска абвінаваціў у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт. 23.4 КоАП РБ) і пакараў арыштам на адны суткі, піша ПЦ «Вясна».
Праз дзень у міграцыйнай службе ім вярнулі пашпарты і дзяўчаты паехалі дадому.
Судзейская калегія Менгарсуда, вывучыўшы матэрыялы справы, не знайшла падстаў для адмены ранейшага прысуду, таму скарга ўкраінак пакінутая без задавальнення ў поўным аб'ёме.