Затрыманых на акцыі ў Менску ўкраінцаў будуць судзіць
35- 24.03.2013, 19:11
(aбноўлена) Сярод затрыманых на акцыі ў Дзень Волі ў Менску апынуліся грамадзяне Украіны.
На 8 затрыманых удзельнікаў Дня Волі ў Менску складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння паводле арт. 23.34 - парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Сярод іх - трое грамадзян Украіны. Сайту charter97.org сталі вядомыя іх імёны: Юлія Грышчук, Юлія Слівінская і непоўнагадовы Назар Зеліноўскі. Суды над затрыманымі пройдуць заўтра, перадаюць назіральнікі ПЦ «Вясна» з Савецкага РУУС..
Сайт charter97.org спрабаваў датэлефанавацца ў амбасаду Украіны ў Менску з просьбай пракаментаваць арышт украінскіх грамадзян, аднак, тэлефоны дыппрадстаўніцтва не адказваюць.
Фотa Паўла Пракаповіча