1 траўня 2024, Серада, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкі гарвыканкам запатрабаваў ад апазіцыянера не «баламуціць народ»

12
Баранавіцкі гарвыканкам запатрабаваў ад апазіцыянера не «баламуціць народ»

Начальнік ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама праводзіць «прафілактычныя гутаркі» з актывістамі апазіцыі.

Адна з іх адбылася ўчора, піша сайт ПЦ «Вясна».

Грамадскага актывіста Рыгора Грыка начальнік ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Жытко запрасіла для размовы, праўда, не назваўшы канкрэтнай прычыны запрашэння.

«Я ведаў, што гаворка будзе весціся пра маю грамадскую дзейнасць, збор подпісаў, распаўсюд газет ды ўлётак, таму я наважыў пайсці, каб давесці ім сваю пазіцыю ў шмат якіх пытаннях грамадска-палітычнага жыцця нашага горада» - паведаміў Рыгор Грык.

Размова адбылася 16 траўня ў кабінеце № 201 гарвыканкама і доўжыўся амаль гадзіну. Разам з Таццянай Жытко ў кабінеце прысутнічалі яшчэ двое супрацоўнікаў ідэалагічнага аддзела, якія бралі актыўны ўдзел у «прафілактычна-выхаваўчай» гутарцы.

«Фактычна мяне выклікалі, каб пераканаць у патрэбе спыніць грамадска-палітычную дзейнасць і, як сказала Таццяна Жытко, каб я «не баламуціў народ». Я не хаваў, што ў вольны ад працы час распаўсюджваю газеты «Новы час», «Працоўная салідарнасць», бо артыкул 34 Канстытуцыі гарантуе нам права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі. Але ўсё гэта я раблю паводле закону і пры гэтым не парушаю грамадскага парадку», - адзначыў Рыгор Грык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках