6 траўня 2024, панядзелак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў, Лябедзька і Заіка абмеркавалі «галоўнага ашуканца»

18

Абяцанні, якія раздае Маскве беларускі дыктатар, - не больш, чым інструмент шантажу.

Адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў, беларускі эканаміст Леанід Заіка і кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька разважаюць аб стасунках паміж Менскам і Масквой у праграме «Размова на трох».

Удзельнікі перадачы падкрэслілі, што Уладзімір Пуцін капіюе паводзіны Лукашэнкі. У першую чаргу, гэта тычыцца рэпрэсій, якія ўзмацніліся ў Расеі апошнім годам.

«Уладзімір Пуцін стаўся верным вучнем Лукашэнкі ў плане ўсталявання дыктатуры, наяўнасці палітвязняў, увядзення цэнзуры і пераследу апазіцыі», - сказаў Барыс Нямцоў.

Таксама ў праграме зайшла гаворка аб эканамічнай падтрымцы, якую расейскія ўлады надаюць афіцыйнаму Менску. У прыватнасці, Барыс Нямцоў нагадаў аб велізарных субсідыях, якія Лукашэнка атрымлівае ад Масквы ў абмен на пустыя абяцанні.

Леанід Заіка нагадаў, што беларускі правадыр не толькі атрымліваў крэдыты ад Расеі, але і зарабляў на кантрабандзе нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай сыравіны. Эканаміст адзначыў, што сродкаў, заробленых на гэтым не убачыў не толькі расейскі бюджэт, але і беларускі. Яны, паводле ягоных слоў былі проста скрадзеныя.

Барыс Нямцоў прыехаў у Менск увечары 23 красавіка. На наступны дзень адбылася яго сустрэча з беларускай грамадскасцю, на якой таксама абмяркоўваліся беларуска-расейскіх стасункі. Напярэдадні візіту палітыка стала вядома, што менскія гатэлі адмовіліся даць памяшканне для канферэнцыі з ягоным удзелам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках