3 траўня 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беразоўскага ўсё ж такі пахавалі

20

Цырымонія пахавання гнанага алігарха Барыса Беразоўскага скончылася ў графстве Сурэй.

Дзясяткі знакамітых гасцей прыйшлі 8 траўня праводзіць у астатні шлях бізнэсоўца Барыса Беразоўскага.

Цырымонія пахавання адбылася на самых вялікіх у Еўропе могілках Бруквуд, якія размешчаныя ў графстве Сурэй, недалёка ад месца, дзе жыў апошнія гады і 23 сакавіка памёр гнаны алігарх.

Сям'я доўгі час намагалася трымаць інфармацыю аб месцы і часе пахавання ў вялікай таямніцы. Сярод запрошаных былі толькі самыя блізкія сябры і сваякі бізнэсоўца.

Першымі да могілак прыехалі экс-сяброўка Беразоўскага Кацярына Сабірава разам з ахоўнікам Аві Навамам, што выявіў цела бізнэсоўца. Следам за ёй пачалі з'язджацца астатнія госці - былы бізнэс-партнёр алігарха Уладзімір Воранаў, экс-жонкі Беразоўскага Алена Гарбунова і Галіна Бешарова, а таксама сябар Ахмед Закаеў.

Уся цырымонія праходзіла вельмі сціпла і някідка, паведамляе карэспандэнт The Guardian Люк Хардынг. «Цырымонія праходзіць у невялікай капліцы. Гэта наўздзіў някідкая дзея. Шмат якія сябры бізнэсоўца не прыехалі», - напісаў журналіст у сваім мікраблогу.

Месца пахавання, якое сваякі нябожчыка імкнуліся трымаць у таямніцы, было ачэпленае паліцыянтамі, на могілках забаронена было пускаць пабочных.

Нагадаем, што 67-гадовы Беразоўскі быў знойдзены мёртвым у ванным пакоі дома ў мястэчку Аскот ў графстве Бэркшыр непадалёк Лондана. На шыі была зашмарга з шаліка, «іншая частка шаліка звісала з пярэчкі душа». Паліцыя не знаходзіць падстаў для таго, каб казаць аб дачыненні пабочнай асобы ці асоб да ягонага скону. Першасная патолагаанатамічная экспертыза, праведзеная 25 сакавіка, паказала, што прычынай смерці алігарха было павешанне, слядоў барацьбы на целе не было выяўлена.

Цяпер расследаванне доўжыцца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках