2 траўня 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лана Дэль Рэй выступіць у Менску

5
Лана Дэль Рэй выступіць у Менску

Інтрыга, якая бударажыць розумы аматараў музыкі апошнія некалькі дзён, вычарпаная.

Чароўная амерыканская спявачка Лана Дэль Рэй прыляцела ў Менск і 12 чэрвеня збіраецца даць канцэрт у «Менск-Арэне», паведамілі «Нашай Ніве» арганізатары.

Нагадаем, што з-за хваробы спявачкі - у яе захварэла горла - быў адменены канцэрт у Маскве 8 чэрвеня, а ў Пецярбургу перанесены з 6 на 19 чэрвеня.

А вось канцэрт у Кіеве 10 чэрвеня прайшоў з поспехам.

Лана Дэль Рэй давяла публіку да экстазу, а ў канцы канцэрту надзела на галаву ўкраінскі вянок, паведамляюць украінскія СМІ.

Палац «Украіна» быў набіты бітком, і арганізатарам прыйшлося ставіць яшчэ адзін шэраг крэслаў. Зала была поўная. На працягу ўсяго канцэрта Дэль Рэй спявала ўжывую.

Каб адчуць падтрымку гледачоў, Лана папрасіла прысутных у зале ўстаць, таму слухачы прастаялі разам са спявачкай увесь канцэрт.

Канцэрт Ланы Дэль Рэй пройдзе на «Менск-Арэне» ў сераду і пачнецца ў 20:00, кошт квіткоў складае ад 310 тыс. да 785 тыс. рублёў.

Лана Дэль Рэй (Элізабэт Грант) - амерыканская спявачка, аўтар-выканаўца. Упершыню вядомасць да яе прыйшла летам 2011 года пасля выпуску відэакліпа «Video Games», які прагледзелі 600 тысяч разоў у Інтэрнэце на працягу трох тыдняў. Яе голас параўноўваюць з такімі вакалісткамі, як Нэнсі Сінатра, Амброзія Парслі і Чайна Форбс з Pink Martini. У 2012 годзе яна была ўзнагароджаная прэміяй Brit Awards у катэгорыі «Міжнародны прарыў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках