2 траўня 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Улады спадзяюцца на «авось»

19
Барыс Жэліба: Улады спадзяюцца на «авось»

Калі курс даляра працягне расці, то павышэнне коштаў зробіць беларусаў жабракамі.

Такое меркаванне выказаў эканаміст Барыс Жэліба, каментуючы сайту charter97.org павышэнне коштаў на хлеб, гарэлку і цукар.

«Многія беларусы абыякава ўспрымаюць чарговую навіну аб павышэнні коштаў і акцызных падаткаў. Афіцыйная статыстыка канстатуе рост рэальнай зарплаты на 21%, але гэта была больш-менш звычайная інфармацыя, калі курс даляра не мяняўся. Наш заробак і кошты раслі ў даляравым эквіваленце, а сёння адрозненне сітуацыі ў тым, што курс даляра «папоўз» уверх. І цяпер павышэнне коштаў не звычайная з'ява і звяртае на сябе ўвагу», - заявіў навуковец.

Эксперт адзначыў, што з памяншэннем даляравага эквіваленту зарплаты можна казаць пра тармажэнне росту рэальнай зарплаты, і ў гэтым адрозненне сітуацыі.

«Становіцца неспакойна. Калі даляр далей будзе рухацца ўверх, то гэта павышэнне коштаў будзе працаваць на тое, што наша рэальная зарплата не будзе расці. Калі такія тэндэнцыі замацуюцца, то можна будзе казаць, што беларусы збяднелі», - падкрэсліў эканаміст.

Ён дадаў, за студзень-чэрвень інфляцыя склала 6,9%, але дадзеных за чэрвень пакуль што няма.

«Наогул інфляцыя - гэта спіраль, якая сама сябе раскручвае. Час ад часу яна становіцца бясконцай, і потым не ведаеш, як яе спыніць. Гэта вельмі небяспечная рэч. Можа быць, урад разлічвае на сезонны фактар інфляцыі. Як правіла, кожны год яна мінімальная летам і менавіта ў жніўні. Пакуль што ён не спрацаваў у 2011 годзе, калі быў фінансавы выбух, і ўсё паляцела дагары нагамі. Тут трэба ўлічваць тое, ці ўтрымаецца курс даляра ў межах 9000 рублёў. Я думаю, што ўтрымаецца, але ў нас можа быць нешта сталася з экспартам, будзе вялікі мінус у гандлёвым балансе. Гэта ўсё можа адбіцца на курсе, які раптам абваліцца на сотню другую рублёў. І тады сезонны фактар не спрацуе. Такім чынам, урад спадзяецца на ўдачу. Беларускі ўрад - гэта канатаходзец. Крок налева - упадзе, крок направа - знікне», - сказаў на заканчэнне Барыс Жэліба.

Нагадаем, пастановай Мінэканомікі з заўтрашняга дня павышаюцца кошты на цукар-пясок, алкагольныя напоі крэпасцю звыш 28%, хлеб і хлебабулачныя вырабы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках