27 красавiка 2024, Субота, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд падтрымаў прымусовую псіхіятрыю

22
Суд падтрымаў прымусовую псіхіятрыю

Скаргу Ігара Пастнова на накіраванне яго на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу не задаволілі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН мясцовы праваабаронца Леанід Свецік.

Скарга была разгледжаная 12 верасня Віцебскім абласным судом у закрытым рэжыме.

Пастноў прасіў адмяніць рашэнне суда Віцебскага раёна і запрасіць яго на разгляд уласнай скаргі. Абедзве просьбы задаволеныя не былі.

Паводле інфармацыі Свеціка, у чацвер увечары прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і грамадзяне, якія добра ведаюць Пастнова, сабраліся для выпрацоўкі далейшых крокаў па абароне лекара. «Кожны выказаў свой пункт гледжання. Дамовіліся аб каардынацыі дзеянняў і сышліся ў меркаванні, што накіраванне Пастнова ў псіхіятрычную лякарню - гэта тэставанне ўладамі грамадскасці на такі спосаб пакарання актывістаў. Пасля Пастнова можа адбыцца што заўгодна», - сказаў праваабаронца.

Ігар Пастноў апынуўся на лячэнні ў псіхіятрычнай бальніцы пасля свайго апошняга відэавыступлення ў інтэрнэце. Ён выказаў крытычныя меркаванні аб стане віцебскай медыцыны, прымусовым кадаванні ад алкагалізму, а таксама заявіў пра тое, што яго запалохваюць прымусовым псіхіятрычным лячэннем. 16 жніўня Пастнова забралі ў лякарню прама з працы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках