6 траўня 2024, панядзелак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Герасіменя: Чытайце Быкава, там - усё

77
Аляксандра Герасіменя: Чытайце Быкава, там - усё

Чэмпіёнка Алімпіяды-2012 заклікала чытаць творы класіка беларускай літаратуры.

Аляксандра Герасіменя прыняла ўдзел у адкрыцці 25-метровага басейна ў Быхаве, а таксама выступіла на круглым стале, прысвечаным Дню Беларускай пісьменнасці.

Адказваючы на пытанне аб літаратурных перавагах, двухразовая сярэбраная медалістка Лондана прызналася, што захапляецца Васілём Быкавым, піша «Прессбол».

«З сучасных беларускіх пісьменнікаў люблю Наталлю Батракову. Прачытала ўсе яе кнігі і з нецярпеннем чакаю наступных. Ганаруся знаёмствам. Гэтак жа, як і з Генадзем Мікалаевічам Бураўкіным. Гэта неверагодна сумленны і добры чалавек, зносіны з якім даюць мне вельмі многае. Ён літаральна закахаў мяне ў Васіля Быкава.

Нядаўна перачытала «Абеліск». Мне здаецца, гэтая ваенная аповесць Быкава вельмі сучасная і актуальная. Яна пра сапраўднага мужчыну, які, не задумваючыся, аддаў жыццё за сваіх вучняў, за тых, каго вучыў добраму і вечнаму.

Гэта кніга пра выбар, пра перамогу абавязку і гонару над уласным страхам, пра тое, што чалавечая сутнасць у любы час застаецца аднолькавай. Быкаў заўсёды ставіць сваіх герояў у экстрэмальныя абставіны і, чытаючы яго, раз-пораз пытаешся ў сябе: як ты паступіў бы на іх месцы... Чытайце Быкава, там - усё», - заявіла спартсменка.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках