7 траўня 2024, aўторак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны трэцім разам перамог на US Open у міксце

23
Максім Мірны трэцім разам перамог на US Open у міксце

На адкрытым чэмпіянаце ЗША ў тэнісе сёння вызначыліся першыя пераможцы.

У вызначальным матчы спаборніцтваў мяшаных пар беларус Максім Мірны і чэшка Андрэа Хлавачкова, якія былі пасеяныя пад 7-м нумарам, падолелі яшчэ адзін інтэрнацыянальны дуэт Эбігейл Спірс (ЗША)/ Сант'яга Гансалес (Мэксіка) ў двух сэтах - 7:6 (7:5 ), 6:3. Да гэтага Максім і Андрэа паслядоўна перамаглі амэрыканскіх тэнісістаў Кэйтлін Крыстэн і Дзяніса Новікава - 6:1, 6:1, кітайска-швэдскі дуэт Юнг-Джан Чан/Робэрт Ліндстэт - 6:3, 6:4, Квету Пешке (Чэхія) і Марціна Маткоўскага (Польшча) - 6:1, 6:2, а таксама прадстаўніцу Францыі Крысціну Младэнавіч і канадца Даніэля Нэстара - 7:5, 6:7 (4:7), 12:10, паведамляе БелТА.

Гэта ўжо трэцяя перамога 36-гадовага Максіма Мірнага на US Open у міксце. У 1998 годзе ён перамог на турніры ў дуэце з амэрыканкай Сэрэнай Уільямс, а ў 2007-м - з Вікторыяй Азаранкай.

Пазней другая ракетка планеты Вікторыя Азаранка ў двубоі за выхад у фінал адзінкавай катэгорыі згуляе з італійкай Флавіяй Пэнэтай, якая займае 83-е месца ў сусветным рэйтынгу. Да гэтага Вікторыя Азаранка і Флавія Пэнэта сустракаліся паміж сабой двойчы і абмяняліся перамогамі: у 2010 годзе ў Штутгарце поспеху дамаглася беларуска - 6:1, 6:4, а праз год у Дубаі італійка ўзяла рэванш - 6:3, 6:7, 6:4.

У іншым паўфінале лідэрка сусветнага рэйтынгу амэрыканка Сэрэна Уільямс сустрэнецца з кітайскай тэнісісткай На Лі ( 6).

Фінал жаночага турніру запланаваны на 8 верасня.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках