7 траўня 2024, aўторак, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі гіпнатызёр-самавучка абрабаваў банк

12
У Расеі гіпнатызёр-самавучка абрабаваў банк

У Смаленску мужчына, які прадставіўся касіру банка дырэктарам гандлёвага дома, атрымаў ад яе ўсе грошы, якія знаходзіліся ў касавым апараце.

Як адзначаюць у паліцыі, мужчына заявіў касірцы, што ён хоча забраць грошы за арэнду тэрмінала. Пры гэтым ён нават не назваў патрэбную суму і не прад'явіў ніякіх дакументаў.

Забраўшы 980 тысяч рублёў мужчына спакойна сышоў, піша korrespondent.net.

Свае дзеянні дзяўчына патлумачыла паліцыі тым, што была загіпнатызаваная. Запіс камер відэаназірання паказвае, што мужчына знаходзіўся ў банку усяго 3 хвіліны: спакойна ўвайшоў - атрымаў - сышоў.

Калі касір прыйшла ў сябе і ператэлефанавала ў гандлёвы дом, там інфармацыю пра грошы не пацвердзілі.

Мужчына аб'яўлены ў вышук, сярод яго асаблівых прыкмет паказана тое, што ён лысы і ў яго крывыя зубы.

Нагадаем, у сакавіку гэтага года ў ЗША сямейная пара адправілася рабаваць банк, узяўшы з сабой на злачынства дваіх маленькіх дзяцей. У той час, як маці малых выносіла грошы з банка, бацька заставаўся з дзецьмі ў прыпаркаванай побач з установай машыне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках