4 траўня 2024, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Байдачны: «А чаму Кандрацьеў павінен сыходзіць?»

6
Анатоль Байдачны: «А чаму Кандрацьеў павінен сыходзіць?»

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Анатоль Байдачны падзяліўся меркаваннем аб магчымай адстаўцы Георгія Кандрацьева.

Пра гэта ён заявіў сайту by.tribuna.com.

«Што не атрымалася ў зборнай у матчы са славакамі? Нашы гульцы знаходзяцца ў такім функцыянальным стане ў сваіх клубах, што ім цяжка гуляць праз тры дні. Яны ў большасці сваёй прывыклі да тыднёвага цыклу падрыхтоўкі. Таму функцыянальна ім было цяжэй, чым славакам. Што тычыцца індывідуальнага майстэрства, то зборная Славакіі была значна мацнейшай што да падбору гульцоў.

Магчымы сыход Кандрацьева? А чаму ён павінен сыходзіць? Справа ў тым, што гульцы, якія знаходзяцца ў ягоным распараджэнні, не могуць гуляць лепш. Я думаю, Кандрацьеў усе робіць для таго, каб яны дзейнічалі лепш, але не ўсё залежыць ад яго. Таму ў пытанні аб адстаўцы не трэба спяшацца.

Тыя гульцы, якія цяпер выступаюць за зборную значна горшыя за тых, што былі ў нас раней. Цяпер большасць футбалістаў гуляюць у камандах невысокага ўзроўню і нават там яны не на вядучых ролях. І ў юначым футболе мы ўжо нічога не здабываем і не паказваем, таму нам трэба глабальна паляпшаць узровень беларускага футбола», - сказаў Байдачны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках