2 траўня 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі фанат з Львова зняў відэа пра паездку ў Беларусь

9

Заўзятар распавёў, як дабіраўся да «Барысаў-Арэны» і аб сустрэчы з беларускім АМАПам.

Відэасправаздачы аб матчы Беларусь-Украіна сталі з'яўляцца неўзабаве пасля гульні. На іх пры ўважлівым разглядзе можна заўважыць шмат цікаўных дэталяў. Так, у гэтым відэа, знятым Тарасам Чучманом можна ўбачыць, як пасля праходжання мяжы, мікрааўтобус з фанатамі з Львова да Менска суправаджаў аўтамабіль ДАІ.

У Менску, перад таварыскім матчам заўзятараў, беларуская зборная пад гукі дзяржаўнага гімна маўчыць і пераглядваецца, у той час як украінцы шчыра, з гонарам выконваюць свой гімн. Дарэчы, гімн фанаты праспявалі яшчэ не раз: напрыклад, «Шчэ ня вмерла Украіна» пачулі пасажыры менскага метро, пасажыры электрычкі Менск - Барысаў з міліцыяй уключна і чарга на ўваходзе ў стадыён, якая, дарэчы, не дазволіла многім украінцам трапіць на трыбуны своечасова. Міліцыі было вельмі шмат нават на кадрах відэа - ад электрычкі ўкраінскіх і беларускіх фанатаў суправаджала некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў міліцыі. А супрацоўнік АМАПу, яшчэ сустракаючы ўкраінцаў у Менску, правёў «інструктаж»:

«Пра паводзіны ў рэспубліцы Беларусь. Мы - гасцінная рэспубліка, гатовыя з вамі супрацоўнічаць, але калі будуць нейкія пытанні, калі будзе прымененая фізічная сіла - прымачы-размеркавальнікі ў нас усе пустыя».

Нагадаем, другі матч адборачнага цыклу да Еўра-2016 Беларусь - Украіна адбыўся ў Барысаве 9 кастрычніка. Праз палітычныя крычалкі і нацыянальную сімволіку, матч ператварыўся ў сапраўдную палітычную акцыю. Беларускія ўлады не змаглі дараваць выкананне ўсім стадыёнам песні пра Пуціна - і на выхадзе міліцыя разам з КДБ сталі затрымліваць фанатаў. Беларусы атрымалі штрафы, а ўкраінцы - у асноўным суткі. Аднак на наступны дзень, пасля ўмяшання консула і МЗС Украіны, усе ўкраінцы былі адпушчаныя. Хоць гэта і не перашкодзіла АМАПу прайсціся дубінкамі па спінах фанатаў «на развітанне».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках