1 траўня 2024, Серада, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уніяты Беларусі просяць аб кананізацыі Францішка Скарыны

7
Уніяты Беларусі просяць аб кананізацыі Францішка Скарыны

Беларускі першадрукар Францішак Скарына можа быць кананізаваны грэка-каталіцкай царквой у Беларусі.

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Сяргей Гаек у інтэрв'ю Ватыканскаму радыё распавёў, што цяпер ідзе актыўны працэс вывучэння ўсіх падрабязнасцяў жыцця Францішка Скарыны гісторыкамі, піша catholic.by.

«Яны ведаюць пра нашую духоўную сімпатыю да асобы Францішка Скарыны і вельмі добра ўяўляюць, наколькі важная асоба Скарыны ў гісторыі ўсёй Беларусі, - заявіў ён. - І камітэт заявіў аб чаканай падтрымцы сваёй працы з боку грэка-каталіцкай царквы».

Архімандрыт адзначыў, што ў гісторыі жыцця першадрукара ёсць яшчэ вельмі шмат белых плям, вывучэннем якіх цяпер і займаюцца беларускія гісторыкі.

«Калі грамадская камісія пачала працу для вывучэння біяграфіі Скарыны, у нас з'явілася рэальная надзея разабрацца ў нюансах біяграфіі Францішка Скарыны. Чальцы камісіі цяпер у гэтым кірунку сапраўды вядуць проста каласальную працу», - распавёў Сяргей Гаек.

Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі прызнаўся, што прынамсі грэка-каталіцкую царкву сур'ёзна цікавяць не столькі падрабязнасці «белых плям» у біяграфіі Скарыны, колькі сведчанні ягонай глыбокай веры ў Бога.

«Для царквы гэта самае важнае. І тут ужо меркаванне камітэта адступае на другі план. Таму што пытанне кананізацыі - зусім іншая гісторыя, якая знаходзіцца не ў кампетэнцыі камісіі, а царквы. Калі камітэт скончыць сваю працу, перад Царквой будзе стаяць патрэба правесці вельмі сур'ёзную і доўгую працу, - адзначыў ён. - Сёння складана нават вызначыць, наколькі жыццё і творчасць Францішка Скарыны наогул дазволяць пачаць працэс ягонай кананізацыі. Таму сёння мы ўсе знаходзімся проста на этапе вывучэння ягонай біяграфіі. А там будзе відаць».

Упершыню пытанне магчымай кананізацыі Францішка Скарыны было ўзнятае блізу месяца таму, калі міжнародны грамадскі аргкамітэт кананізацыі першадрукара ўзначаліў кандыдат гістарычных навук Пётр Краўчанка, а ягоным сакратаром стаў доктар філалагічных навук, пісьменнік, журналіст і гісторык Адам Мальдзіс.

Першае пытанне, на якое трэба было адказаць чальцам камітэта, - пытанне веравызнання беларускага першадрукара. Мяркуючы з раней праведзеных даследаванняў італійскіх і польскіх гісторыкаў, Скарына, хутчэй за ўсё, быў каталіком, бо існуюць відавочныя сведчанні таго, што ён хрысціў сына ў каталіцкай царкве, быў жанаты на каталічцы, вучыўся ў бернардынцаў і працаваў сакратаром арцыбіскупа Віленскага, што таксама мае дачыненне да каталіцкай веры. Беларускія гісторыкі, прынамсі, мяркуюць, што светапогляд Францішка Скарыны можна было залічыць хутчэй да ўніяцкага, чым да рыма-каталіцкага, і гэта можа неяк растлумачыць удзел менавіта грэка-каталіцкай царквы ў ідэі кананізацыі першадрукара.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках