7 траўня 2024, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадавачка выкрадала грошы з банкаўскіх карт пакупнікоў

15
У Менску прадавачка выкрадала грошы з банкаўскіх карт пакупнікоў

Пацярпелымі паводле крымінальнай справы праходзяць 37 чалавек.

Галоўным следчым упраўленнем завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да прадавачкі адной са сталічных крам, якая выкрадала грашовыя сродкі з чужых банкаўскіх рахункаў. Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.

У траўні-чэрвені 2014 прадавачка неправамерна завалодала рэквізітамі чужых банкаўскіх плацежных карт, а затым, выкарыстоўваючы атрыманыя звесткі, аплачвала розныя паслугі пры дапамозе сеткі інтэрнэт. Сабраныя доказы аб 80 фактах яе злачыннай дзейнасці. Пацярпелымі ў крымінальнай справе праходзяць 37 чалавек.

Жанчыне выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 212 (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі, спалучанай з несанкцыянаваным доступам да камп'ютэрнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Следчы камітэт звяртае ўвагу ўладальнікаў банкаўскіх плацежных карт на выкананне рэкамендацый Нацыянальнага банка Беларусі для захаванасці сваіх грашовых сродкаў: неабходна ўсталяваць ліміты на зняцце наяўнасці і на безнаяўны разлік, пры магчымасці падключыць паслугі «СМС-апавяшчэнне» і 3D-seсure, а таксама абмежаваць кола краін, у якіх магчыма здзяйсненне аперацый. Пры зняцці наяўнасці пажадана пазбягаць банкаматаў, усталяваных на вуліцах, а пры разліках лепш мець сваю банкаўскую картку заўсёды на відавоку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках