30 красавiка 2024, aўторак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лідары медальнага заліку сочынскай Алімпіяды выйшла Канада

24
У лідары медальнага заліку сочынскай Алімпіяды выйшла Канада

10 лютага ў трэці працоўны дзень XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы было разыграна пяць камплектаў узнагарод, (за тры дні - 18 камплектаў).

Біятлон. Мужчыны. Гонка пераследу на 12,5 км. 1. Мартэн Фуркад (Францыя) - 33.48,6 (0+0+1+0; стартаваў шостым). 2. Андржэй Маравеца (Чэхія) - 34.02,7 (без промахаў; стартаваў восьмым). 3. Жан-Гіём Беатрыкс (Францыя) - 34.12,8 (0+0+1+0; стартаваў 14-м), піша БелаПАН.

Гарналыжны спорт. Жанчыны. Суперкамбінацыя (хуткасны спуск + слалам). 1. Марыя Хёфль-Рыш (Германія) - 2.34,62. 2. Ніколь Хосп (Аўстрыя) - 2.35,02. 3. Джулія Манкуза (ЗША) - 2.35,15.

Канькабежны спорт. Мужчыны. 500 м. 1. Міхел Мюлдэр (Нідэрланды) - 69,312. 2. Ян Смеекенс (Нідэрланды) - 69,324. 3. Роналд Мюлдэр (Нідэрланды) - 69,459.

Фрыстайл. Мужчыны. Могул. 1. Аляксандр Білада (Канада) - 26,31 ачкі. 2. Мікаэль Кінгсбэры (Канада) - 24,71. 3. Аляксандр Смышляеў (Расея) - 24,34.

Шорт-трэк. Мужчыны. 1.500 м. 1. Шарль Амлен (Канада) - 2.14,985. 2. Тяньюй Хань (Кітай) - 2.15,055. 3. Віктар Ан (Расея) - 2.15,062.

Беларускія спартсмены выступілі ў двух дысцыплінах. У мужчынскай біятлоннай гонцы пераследу Уладзімір Чапелін заняў 41-е месца (36.57,2; 0+0+1+0; стартаваў 29-м), Сяргей Новікаў - 50-е (38.59,5; 0+1+1+1; стартаваў 33-м), Яўген Абраменка - 51-е (39.11,5; 0+0+4+1; стартаваў 56-м), Юрый Лядаў - 56-е (39.46,2; 1+1+0+2; стартаваў 57-м). Максім Сяргееў стаў 28-м у шорт-трэку на дыстанцыі 1.500 м (2.19,505).

Гарналыжніца Марыя Шканава не была дапушчаная да спаборніцтваў з-за залішняй колькасці ачкоў.

Медалі:

1. Канада - 3 залатыя, 3 сярэбраныя, 1 бронзавы

2. Нідэрланды - 3, 2, 2

3. Нарвегія - 2, 1, 4

4. ЗША - 2, 0, 3

5. Германія - 2, 0, 0

6. Расея - 1, 2, 3

7. Аўстрыя - 1, 2, 0

8. Францыя - 1, 0, 1

9. Польшча, Славакія, Швейцарыя - па 1, 0, 0

12. Чэхія - 0, 2, 1

13. Швецыя - 0, 2, 0

14. Італія - 0, 1, 1

15. Кітай, Славенія, Фінляндыя - па 0, 1, 0

18. Велікабрытанія, Украіна - па 0, 0, 1

У аўторак, 11 лютага, у Сочы будзе разыграна восем камплектаў узнагарод: у біятлоне (жаночая гонка пераследу на 10 км), лыжных гонках (жаночы і мужчынскі спрынт свабодным стылем), скачках на лыжах з трампліна (сярэдні трамплін у жанчын), санным спорце (аднамесныя сані у жанчын), канькабежным спорце (500 м у жанчын), сноўбордзе (хафпайп у мужчын) і фрыстайле (слоўпстайл у жанчын).

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках