30 красавiка 2024, aўторак, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магнітныя праязныя на метро знікнуць у красавіку

17
Магнітныя праязныя на метро знікнуць у красавіку

Баланс праязнога можна будзе папаўняць ў інфакіёсках.

Цяпер уладальнікі праязных на метро карыстаюцца двума тыпамі картак: магнітнымі (каб прайсці, трэба правесці ў шчыліне ў турнікеце) і радыёкарта (такую можна паднесці да датчыка не дастаючы з сумкі). Але з сярэдзіны лютага за праязны можна будзе плаціць не толькі ў касе, але і ў тэрмінале, а ў красавіку магнітныя карткі знікнуць назаўжды, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Новую сістэму ўжо пратэставалі, усё працуе. Думаю, пасажыры змогуць скарыстацца ёю ўжо ў канцы лютага, - каментуе начальнік КУП «Менскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня. - З дапамогай банкаўскай карты і інфакіёскаў, якія ўсталююць у вестыбюлях метро, можна будзе самастойна аплаціць колькасць дзён ці колькасць паездак.

На кожнай станцыі з'явіцца як мінімум адзін тэрмінал са счытвальнікамі бескантактавых карт.

- А з 1 красавіка можна будзе больш не мяняць картку кожны месяц, а проста папаўняць яе ў касе. Гэта можна будзе зрабіць як гатоўкай, так і за безнаяўны разлік: падаеце карту ў акенца, кажаце, на колькі яе трэба падоўжыць. Акрамя гэтага, мы цалкам выведзем з эксплуатацыі магнітныя карты. Прымем старое абсталяванне (новага для абслугоўвання магнітных карт сёння не выпускаюць), у якім яны, бывае, не спрацоўваюць, - сказаў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках