1 траўня 2024, Серада, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за максімальнага збліжэння Зямлі і Марса 14 красавіка Месяц стане чырвоным

18
З-за максімальнага збліжэння Зямлі і Марса 14 красавіка Месяц стане чырвоным

14 красавіка Марс наблізіцца да Зямлі на мінімальную адлегласць. Па разліках астраномаў, у сярэдзіне красавіка паміж нашай і Чырвонай планетамі яна складзе 92 мільёна кіламетраў.

Гэту падзею астраномы ахрысцілі «апазіцыяй Марса», паколькі ў гэты момант Чырвоная планета і Сонца будуць размешчаныя на процілеглых баках неба. Марс паказваецца на ўсходзе падчас заходу. Калі надыходзіць поўнач, ён вісіць амаль над галавой. Пры гэтым яго жаўтлява-чырвоны колер амаль у дзесяць разоў ярчэй святла зоркі першай велічыні, піша «Российская газета».

Такоя нябесная з'ява фіксуецца раз у 26 месяцаў, і ў такія моманты Марс вельмі лёгка ўбачыць.

8 красавіка Марс, Зямля і Сонца выстраіліся практычна па прамой. Як адзначаюць навукоўцы, калі б арбіты Марса і Зямлі былі ідэальна круглымі, а не ў форме эліпса, найбольшае збліжэнне планет адбылося б менавіта ў гэты дзень. Але ў выніку на мінімальную адлегласць адзін да аднаго яны падыдуць амаль праз тыдзень - 14 красавіка.

Астраномы таксама адзначылі цікаўны факт: у ноч найбольшага набліжэння Марса да Зямлі чакаецца поўнае месячнае зацьменне. Пры гэтым поўны Месяц 14-15 красавіка стане такім жа чырвоным, як і сама Чырвоная Планета.

Дарэчы, у астатнія дні красавіка Марс будзе добра прыкметны на небе. Яго можна ўбачыць няўзброеным вокам, а з дапамогай нават слабога тэлескопа магчыма разглядзець іржавы дыск Марса і паўночную палярную шапку планеты, накіраваную ў бок Сонца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках