7 траўня 2024, aўторак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Украіна павінна паказаць, што з'яўляецца моцнай дзяржавай

7
Юрый Луцэнка: Украіна павінна паказаць, што з'яўляецца моцнай дзяржавай

Без дэманстрацыі сілы на ўсходзе Украіны сёння нельга абысціся.

Пра гэта заявіў у эфіры праграмы Шустэр LIVE былы кіраўнік МУС Украіны Юрый Луцэнка, каментуючы тэму праграмы "Як спыніць Пуціна", піша gazeta.ua.

"Моцны сілавы адказ павінен быць. Паказаць, што мы моцная дзяржава, дзе ёсць закон і парадак. Ва Украіне - 250 тысяч афіцэраў МУС і СБУ. Шчыльным кольцам бярэм у акружэнне захопленыя адміністрацыі, не штурмуем, тэрарыстаў прыбіраюць спецпадраздзяленні, якіх дастаткова і яны гатовыя дзейнічаць. З іншымі людзьмі размаўляем", - растлумачыў ён.

На думку Луцэнкі, далей трэба абвясціць Усеўкраінскі рэферэндум.

"Сілы недастаткова - патрэбны яшчэ і розум. Розум - гэта правядзенне рэферэндуму па пытаннях, на якіх Крэмль ужо дзесяткі гадоў праводзіць ва Украіне вайну. Гэтыя пытанні, з майго пункту гледжання, надуманыя. Але калі гэта так хвалюе людзей, давайце спытаем. Мова, на маю думку, павінна быць дзяржаўная адна - украінская. Але паралельна можна і даць рускай мове статус дзяржаўнай абароны. Наступнае пытанне рэферэндуму павінна зводзіцца да дэцэнтралізацыі - магчымасці выбіраць кіраўнікоў абласцей і раёнаў усенародна. Трэцяе - пытанне знешнепалітычнага вектара. Ці павінны мы галасаваць за сяброўства у ЕЗ пасля выканання пэўных задач", - падкрэсліў экс-міністр МУС.

Луцэнка таксама лічыць, што рэферэндум пакажа рэальную сітуацыю ва Украіне - што сепаратыстаў на самай справе вельмі мала і іх не трэба баяцца.

"Мы атрымаем па 60-65% галасоў, а ў многіх галінах больш. І гэта будзе нашым адказам на наступныя гады на абвешчаную і неабвешчаную вайну Крамля.

Апошняе пытанне павінна быць, ці за цэласнасць мы Украіны. Каб мы ўбачылі, што сепаратыстаў ва Украіне не больш за 5-7%. Не трэба баяцца, да людзей трэба ісці, дэманстраваць сілу супраць тэрарыстаў і дэмакратыю і розум - грамадзянам, якія хочуць жыць у камфортнай для ўсіх Украіне", - падсумаваў экс-міністр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках