7 траўня 2024, aўторак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты паднялі ў Славянску сцяг Сербіі

5

Над гарсаветам у Славянску паднялі перавернуты сцяг Расеі.

Прарасейскія агрэсары ў чарговы раз зганьбіліся, калі паднялі сцяг Расейскай Федэрацыі над захопленым будынкам. Казус адбыўся ў горадзе Славянск на Данетчыне. Учора там захапілі будынак гарсавета, перадае ТСН.

Пасля гэтага агрэсары правялі мітынг, на якім жанчыны выкрыквалі "Расея! Расея!".

У гэты час над будынкам паднялі два сцягі - Расейскай Федэрацыі і самаабвешчанай Данецкай рэспублікі. Да таго ж сцяг РФ паднялі дагары нагамі. Таму размяшчэнне колераў на перавернутым сцягу нагадвалі сцяг Сербіі. Сцягі ж адразу спусцілі, каб перавярнуць расейскі.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія дыверсанты захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. 13 красавіка МУС праводзіла ў горадзе антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін украінскі афіцэр забіты акупантамі.

Пасля гэтага Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны.

На дадзены момант сепаратысты і расейскія дыверсанты кантралююць адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Украіны - ад Славянска да Марыупаля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках