7 траўня 2024, aўторак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel апісаў тры сцэнара вайны паміж Расеяй і Украінай

4

Анэксаваўшы Крым, Масква перавярнула з ног на галаву парадак, які ўстаяўся пасля заканчэння халоднай вайны.

"Упершыню з часоў Другой сусветнай адна дзяржава сілавым спосабам змяніла межы іншай. Гэта было неймаверна яшчэ пару месяцаў таму назад, - адзначае выданне Der Spiegel (пераклад - Инопресса). - Таму ў некаторым сэнсе цяперашняя сітуацыя застаецца больш небяспечнай, чым у часы халоднай вайны. Савецкі Саюз, як вядома, хацеў экспартаваць сусветную рэвалюцыю ў іншыя краіны, і Захад ведаў гэта, а цяпер яго ўрадам і дыпламатам застаецца толькі гадаць, што менавіта робіць Крэмль і з кім ім даводзіцца мець справу".

Выданне бачыць тры сцэнара крызісу: Пуцін можа правесці анэксію Данецка і прылеглых раёнаў, аддаць загад на ваеннае ўварванне на поўдзень і ўсход Украіны ці ж працягваць напальваць абстаноўку ў Данецку дзеля паслаблення Кіева.

На карысць першага варыянту кажа тое, што прарасейскія сілы на ўсходзе Украіны захапілі адміністрацыйныя будынкі і абвясцілі аўтаномную рэспубліку. Аналагічным чынам, нагадвае выданне, падзеі развіваліся ў Крыме. Тым не менш, адрозненні паміж гэтымі рэгіёнамі кідаюцца ў вочы.

Па словах эксперта Дзмітрыя Трэніна з Маскоўскага цэнтра Карнэгі, насельніцтва ўсходняй Украіны не такое аднастайнае, як у Крыме. Да таго ж Данбас, у адрозненне ад Крыма, які дастаўся Украіне ў 1954 годзе, не адчувае сябе несправядліва адрэзаным ад Расеі. Адрозніваецца і хуткасць, з якой развіваліся падзеі на ўсходзе Украіны: у Крыме ўжо на наступны дзень пасля куды меншых дэманстрацый і захопу ўрадавых будынкаў сіламі самаабароны расейскія марскія пяхотнікі, апранутыя ў форму без якіх-небудзь апазнавальных знакаў, ужо кантралявалі аэрапорты".

Другім, найгоршым сцэнаром, можа стаць падзел Украіны пасля расейскага ваеннага ўварвання. "Пуцінскія войскі рушаць да Дняпра і, што цалкам магчыма, могуць заняць Кіеў. На поўдні расейскія танкі могуць дайсці да Адэсы і межаў з Малдовай і Румыніяй дзеля стварэння калідора з Прыднястроўем, які з'яўляецца расейскім пратэктаратам", - гаворыцца ў артыкуле. Адначасова з гэтым Масква атрымае кантроль над чарнаморскімі партамі, якія засталіся ва Украіны, а гэта з'яўляецца "відавочнай мэтай Пуціна".

"Адказ з боку Захаду будзе залежаць ад хуткасці расейскай ваеннай аперацыі. Калі Расея правядзе яе хутка, рэакцыя Захаду будзе млявай і абмяжуецца шуміхай і новымі санкцыямі", - лічыць выданне. Тым не менш, лічыць эксперт Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій Руслан Пухаў, Пуцін наўрад ці пойдзе на такую рызыку. Найбольш верагодным спецыяліст лічыць трэці сцэнар: Расея будзе працягваць падаграваць канфлікт у Данецку, не ўмешваючыся ў яго. Такім чынам Масква хоча дамагчыся саступак ад кіеўскага ўрада, а менавіта - федэралізацыі Украіны і адмовы ад яе ўступлення ў НАТА, заключае выданне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках