7 траўня 2024, aўторак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прыйшоў у Дзярждуму ў камуфляжы і прыгразіў «растоўскім трыбуналам»

53

Адыёзны расейскі палітык пакрыўдзіўся на забарону на ўезд ва Украіну.

Пра гэта Уладзімір Жырыноўскі напісаў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў Twitter.

"Кіраўнік СБУ Налівайчанка адзначыўся ўласным "чорным спісам" - зараз мне забаронены ўезд на Украіну за падтрымку далучэння Крыма. Дзе логіка? Члену Дзяржсавета РФ, лідару парламенцкай партыі адмаўляюць ва ўездзе - што за гульня ў новую дэмакратыю? Смешна", - напісаў Жырыноўскі.

Ён таксама дадаў, што фракцыя ЛДПР будзе наставать на ўзбуджэнні супраць в.а. кіраўніка СБУ Валянціна Налівайчанкі крымінальнай справы як аўтара незаконных спісаў і "магчымага агента ЦРУ".

"Налівайчанка, вас будзе судзіць Растоўскі гарнізонны ваенны трыбунал", - дадаў Жырыноўскі.

Адзначым, што на ранішні падыход да прэсы, як і на пленарнае пасяджэнне Дзярждумы, лідар ЛДПР прыйшоў у камуфляжнай форме з палкоўніцкім зоркамі. "Чаму я апрануў гэтую форму, якую магу па законе насіць (як) палкоўнік? Таму што я бачу, як ваенная хунта ў Кіеве пераапранулася, і Турчынаў і іншыя былыя грамадзянскія - ім далі камуфляж", - растлумачыў ён.

Нагадаем, 11 красавіка народны дэпутат Аляксандр Брыгінец на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку", спасылаючыся на інфармацыю СБУ, паведаміў аб забароне ўезду ва Украіну больш чым 100 грамадзянам Расеі, у лік якіх трапіў і Жырыноўскі за падтрымку імі акупацыі Крыма.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках