7 траўня 2024, aўторак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фіндапамога Украіне ад ЕЗ складзе каля 11 мільярдаў еўра

1
Фіндапамога Украіне ад ЕЗ складзе каля 11 мільярдаў еўра

У міністэрстве замежных спраў Украіны ацэньваюць агульную фінансавую дапамогу з боку Еўразвяза ў 11 млрд еўра.

"У цэлым гэты пакет дапамогі ЕЗ можна ўмоўна ацаніць у раёне дзесьці 11 млрд еўра", - паведаміў дырэктар дэпартамента ЕЗ МЗС Украіны Усевалад Чанцоў на брыфінгу ў аўторак, піша "Інтэрфакс".

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра макрафінансавую дапамогу ў 610 млн еўра, пра 1 млрд еўра для стабілізацыі фінансавай сітуацыі ва Украіне, пра грантавую падтрымцы і так званы кантракт дзяржаўнага развіцця.

Акрамя таго, ён згадаў пра аўтаномныя гандлёвыя прэферэнцыі для ўкраінскіх вытворцаў, якія таксама, па яго перакананні, варта разглядаць як фінансавую дапамогу з боку ЕЗ.

"Гэта рашэнне па сутнасці ўжо прынята і эфектыўнасць яго прымянення - гэта прыблізна 0,5 млрд еўра ў год", - заўважыў Чанцоў.

Ён таксама згадаў дадатковыя сродкі для Украіны ад ЕБРР (5 млрд еўра) і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (3 млрд еўра).

Па словах дыпламата, фінансавая дапамога ЕЗ накіраваная на правядзенне ключавых рэформаў у сферы энергетыкі, гандлю, транспарту, кіравання межамі і інш.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках