1 траўня 2024, Серада, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкі шахцёр: Мы будзем абараняць Украіну ад сепаратыстаў

4

Шахцёры гатовыя даць адпор сепаратыстам.

Старшыня Незалежнага прафсаюза шахцёраў Данбаса Мікалай Валынко сказаў кандыдату ў прэзідэнты Украіны Міхаілу Добкіну, што ў рэгіёне людзей не хвалююць неіснуючыя праблемы дыскрымінацыі рускамоўнага насельніцтва.

Пра гэта ён заявіў па тэлефоне ў эфіры Шустэр Live у аўторак, 15 красавіка.

У размове са студыяй Валынко сказаў, што шахцёры будуць абараняць Данбас, піша obozrevatel.com.

"Міліцыя сустракае сепаратыстаў хлебам-соллю... Мы прынялі рашэнне аб тым, каб бараніцца... Абараняць свае сем'і, абараняць свой народ, абараняць Украіну", - адзначыў старшыня.

Таксама Валынко паскардзіўся, што добраахвотнікі ў ваенкаматах атрымліваюць адмовы.

"Цяпер гляджу на Міхаіла Добкіна. Дык вось хачу яму сказаць: мне ніхто не забараняе размаўляць на рускай мове. Вы ўжо дасталі ўсіх рускай мовай... Няма ў нас такога, няма. Вы мяне зразумелі?" - сказаў шахцёр.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках