1 траўня 2024, Серада, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС: Кэры і Эштан пацвердзілі ўдзел у перамовах, Лаўроў маўчыць

7
Кіраўнік МЗС: Кэры і Эштан пацвердзілі ўдзел у перамовах, Лаўроў маўчыць

Удзел у перамовах у фармаце "Расея-Украіна-Еўразвяз-ЗША" пацвердзілі ЕЗ і ЗША.

Пра гэта на брыфінгу заявіў в.а. кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Украіны Андрэй Дзешчыца, інфармуе РБК-Украина.

А вось расейскі бок, па словах Дзешчыцы, пакуль маўчыць.

"Канчатковае рашэнне (аб удзеле), я разумею, што спадар Лаўроў яшчэ не прыняў, таму што... расейскі бок вылучаў ультыматум з нагоды недапушчэння ахвяраў ва ўсіх абласцях Украіны, непрымянення ваеннай сілы адносна пратэстоўцаў ва ўсходніх абласцях Украіны як перадумову ўдзелу ў гэтых перамовах", - сказаў в.а. міністра.

Ад ЗША, па словах Дзешчыцы, удзел возьму дзяржсакратар Джон Кэры, а ад Еўразвяза - Кэтрын Эштан.

В.а. міністра запэўніў, што дзеянні сілавікоў Украіны ні ў якім разе не накіраваныя супраць мірнага насельніцтва і таму ахвяры выключаюцца.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках