6 траўня 2024, панядзелак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліенты банка Расія вывелі з яго 30 мільярдаў рублёў

2
Кліенты банка Расія вывелі з яго 30 мільярдаў рублёў

Укладчыкі АБ "Расія", які патрапіў пад санкцыі, забралі з яго ў сакавіку 1,2 млрд рублёў, гэта 3,3% дэпазітнай базы банка.

Яшчэ 1,3 млн рублёў забралі нерэзідэнты. Зрэшты, адток укладчыкаў выглядае нязначным на фоне адтоку сродкаў карпарацыйных кліентаў, піша РБК.

Толькі з бягучых рахункаў кампаній за сакавік выцекла 11 млрд рублёў, або 7% укладаў. Яшчэ 19 млрд руб (14%) карпарацыйныя кліенты забралі са сваіх дэпазітаў. Амаль 8 млрд рублёў з дэпазітаў забралі кампаніі-нерэзідэнты, гэта амаль 43% усіх дэпазітаў нерэзідэнтаў.

Мінфін ЗША ўключыў АБ "Расія" ў санкцыйны спіс 20 сакавіка. Амэрыканскія чыноўнікі назвалі "Расію" персанальным банкам Пуціна, шчыльна звязаным з вузкім колам найбліжэйшых дарадцаў прэзідэнта. Неўзабаве пасля гэтага арганізацыя заявіла, што стала ахвярай несумленных дзеянняў замежных фінансавых інстытутаў і абвясціла, што спыняе ўсе разлікі ў замежнай валюце. Цяпер банк мерыцца засяродзіцца на расейскім рынку і закрыць усе карэспандэнцкія рахункі ў замежных банках.

Найперш паведамленні аб закрыцці карэспандэнцкіх рахункаў былі накіраваныя ў амэрыканскія банкі. Сапраўды, рэшткі банка "Расія" на карэспандэнцкіх рахунках у банках-нерэзідэнтах за сакавік скараціліся прыкладна на 90%.

На 1 сакавіка банк трымаў у замежных банках у рублях 17 млрд рублёў, з гэтай сумы на 1 красавіка засталося толькі 155 000 руб. На 80% скараціліся і сродкі на валютных рахунках у замежных банках. Самі замежныя банкі трымалі на 1 сакавіка на карэспандэнцкіх рахунках у "Расіі" толькі 15 000 рублёў, да 1 красавіка гэтая сума склала толькі 3 000 руб.

Банк "Расія" церпіць ужо ад другога лакальнага крызісу запар. У 2012 годзе гаворка ішла пра Кіпр. Тады ў арганізацыі захраслі на карэспандэнцкіх рахунках у адным з кіпрскіх банкаў 26,3 млрд рублёў. Пра гэта расейскі банк паведаміў у сваёй справаздачы за 2012 год (паводле МСФС). Яна была апублікаваная ў траўні 2013 года. На той момант банк не мог скарыстацца гэтымі сродкамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках