16 траўня 2024, Чацвер, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сэктар» назваў лухтой інфармацыю аб затрыманні сваіх актывістаў у Расеі

16
«Правы сэктар» назваў лухтой інфармацыю аб затрыманні сваіх актывістаў у Расеі

Апублікаваная ў расейскіх СМІ інфармацыя аб затрыманні паводле падазрэння ў арганізацыі дыверсій на тэрыторыі РФ чальцоў ПС з'яўляецца прапагандай супраць партыі і незалежнай Украіны.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар "Правага сэктара" Арцём Скарападскі, камэнтуючы інфармацыю аб затрыманні ў РФ 25 грамадзян Украіны, сярод якіх трое актывістаў "Правага сэктара".

"Гэта поўная лухта і чарговы віток хлусні крамлёўскай прапаганды супраць "Правага сэктара" і супраць незалежнай Украіны. Мы не здзівімся, калі наступным разам расейскія спецслужбы паведамяць, што там былі сябры "Правага сэктара" з ядзернымі боегалоўкамі, якія прыляцелі на тэрыторыю Расеі на 15 гелікоптэрах", - сказаў ён.

"Напраўду гэта, вядома, лухта, і камэнтаваць такую лухту больш ніяк не варта, бо гэта - жахлівая хлусня і прапаганда з боку Крамля", - адзначыў Скарападскі.

Ён дадаў, што калі прадстаўнікі "Правага сэктара" і знаходзяцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, то ніякіх тэрактаў не рыхтуюць.

"Мы - праціўнікі экстрэмізму, тэрарызму і ахвяр сярод цывільнага насельніцтва", - падкрэсліў кіраўнік прэс-службы "Правага сэктара".

Як вядома, расейскі тэлеканал паведаміў, што 25 грамадзян Украіны, сярод якіх трое актывістаў "Правага сэктара", затрыманыя паводле падазрэння ў падрыхтоўцы дыверсій на тэрыторыі Расеі.

У МЗС Украіны паведамілі, што спраўджваюць гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках