1 траўня 2024, Серада, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны G7 увядуць новыя санкцыі супраць Расеі

10
Краіны G7 увядуць новыя санкцыі супраць Расеі

Рашэнне аб увядзенні новых санкцый будзе прынята 4-5 чэрвеня ў Брусэлі.

У гэтыя дні ў сталіцы Бельгіі праходзіць саміт «Вялікай сямёркі», кіраўнікі дзяржаў якой маюць намер узмацніць ціск на Расею з-за яе дзеянняў ва Украіне. Пра гэта паведамілі дыпламатычныя крыніцы ў Еўрапейскім Звязе, які выступае гаспадаром саміту, паведамляе «Радыё Свабода».

Першапачаткова сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў планавалася правесці ў Сочы ў фармаце «Васьмёркі», але з-за анэксіі Крыма, саміт быў перанесены ў Брусэль і праводзіцца без удзелу Масквы. Дыпламатычныя крыніцы ў Брусэлі заявілі 3 чэрвеня, што значная частка сустрэчы будзе прысвечаная становішчу ва Украіне і стасункам з Расеяй. У той час як лідары «Вялікай сямёркі» маюць намер пацвердзіць сваю прыхільнасць далейшым санкцыям супраць Расеі, «калі таго патрабуе сітуацыя», прыярытэт у цяперашні час аддаецца «дыпламатычным і палітычным намаганням» па ўрэгуляванні крызісу, сказаў еўрапейскі дыпламат.

Ён жа адмовіўся паведаміць, якія дзеянні Расеі змогуць прывесці да наступных санкцый, заявіўшы, што гэта пытанне будуць вырашаць кіраўнікі дзяржаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках