1 траўня 2024, Серада, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін зноў схлусіў пра расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны

21
Пуцін зноў схлусіў пра расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зноў схлусіў аб тым, што на тэрыторыі Украіны нібыта няма "расейскіх ваенных спецыялістаў".

Пра гэта кіраўнік РФ заявіў у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу ТФ-1 і радыёстанцыі "Европа-1", піша obozrevatel.com.

"Ніякіх расейскіх вайсковых падраздзяленняў або ваенных інструктараў на паўднёвым усходзе Украіны не было і няма", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанне французскіх журналістаў аб магчымасці ваеннага ўмяшання Расеі ў сітуацыю на Украіне.

Пуцін таксама адхіліў інфармацыю аб тым, што Расея мае якія-небудзь намеры анэксаваць або дэстабілізаваць паўднёвы ўсход Украіны.

"Не, мы гэтым ніколі не займаліся і не займаемся. Украінскім уладам сённяшнім трэба наладзіць дыялог з уласным насельніцтвам, і не з дапамогай зброі, танкаў, самалётаў, а з дапамогай перамоўнага працэсу", - сказаў Пуцін, назваўшы "насельніцтвам" наймітаў, якія ваююць за грошы.

Па словах Пуціна, "украінскі крызіс не павінен стаць новым вітком "халоднай вайны", а яго ўрэгуляванне павінна пралягаць праз мірны дыялог".

Нагадаем, кіраўнік Міністэрства абароны Украіны Міхаіл Коваль 4 чэрвеня на брыфінгу заявіў, што ўкраінскім бокам сабрана нямала доказаў прысутнасці сярод тэрарыстаў на ўсходзе Украіны прадстаўнікоў паўночнакаўказскага рэгіёну і іншых рэгіёнаў Расеі. Усе гэтыя факты дакументуюцца і будуць выкарыстоўвацца ў судовым працэсе ў дачыненні да тых, хто пачаў неабвешчаную вайну супраць Украіны.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках