1 траўня 2024, Серада, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі не маглі купіць тавары ў «Рублёўскім» з-за збою сістэмы

11

Некаторыя аддзелы крам сеткі былі зачыненыя два дні.

Пра гэта піша чытач onliner.by.

«Учора ўвечары быў у «Рублёўскім» на вуліцы Маякоўскага, 146, - распавёў ён. - Хутчэй за ўсё, зляцела база коштаў. Два дні аддзелы былі проста зачыненыя расцяжкамі. Учора ж убачыў мілыя смешныя налепкі. Па ўсёй краме вісяць лісты: «Просім прабачэння, але па тэхнічных прычынах некаторыя цэннікі адсутнічаюць».

«Смешныя налепкі» пакупнік вырашыў сфатаграфаваць, за што атрымаў невялікі «ўтык» - маўляў, забаронена.

«Такая сітуацыя склалася не толькі ў нас, але ва ўсёй сетцы. У кожнай сістэме бываюць збоі, - распавялі ў краме. - Так, у нас былі непаладкі. Так, не працавалі аддзелы. Тавар быў у наяўнасці, але мы не маглі яго прадаваць, так як ён не прабіваўся бы на касе. Што нам трэба было зрабіць, каб пакупнікі не пісалі скаргі і ўвайшлі ў наша становішча?»

У «Рублёўскім» кажуць, што непаладкі ўжо ліквідаваныя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках