1 траўня 2024, Серада, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч даў згоду на выкананне сваіх песень па-беларуску

7
Андрэй Макарэвіч даў згоду на выкананне сваіх песень па-беларуску

Лідару гурта «Машина времени» спадабаліся пераклады яго песень, які зрабіў беларус Юрый Несцярэнка.

Музыкі сустракаліся асабіста. Да гэтага Юрый Несцярэнка даслаў Андрэю Макарэвічу некалькі беларускіх перакладаў тэкстаў «Машины времени», а потым праспяваў і паказаў як яны гучаць на нашай мове.

«Вялікая папулярнасць Макарэвіча ў Беларусі наогул не выпадковая. У яго ж ёсць генетычная прывязка да Беларусі і па бацькоўскай, і па матчынай лініі. І ён усур'ёз зацікавіўся сваімі каранямі, прыязджаў у вёску Паўлавічы на Бярозаўшчыне, адкуль пайшоў яго род», - распавёў Юрый Несцярэнка парталу tuzin.fm. Цікавасць Макарэвіча да сваіх каранёў і стала падставай для перакладу шэрагу яго песень на беларускую мову. Былі пераасэнсаваныя «Снег», «Не дай мне упасть», «День гнева», «Звёздам не нужно метро» і іншыя кампазіцыі.

«Вядома, аб'ектыўна гэтыя тэксты Андрэй Вадзімавіч ацаніць не мог, але ўважліва азнаёміўся. І, што самае галоўнае, пачуў як яны гучаць. І даў дабро на іх выкананне і выкарыстанне. І нават сам прапанаваў працяг у выглядзе выдання песень», - кажа Юрый Несцярэнка.

Пераклады твораў Андрэя Макарэвіча на беларускую мову ўвайшлі ў «Анталогію перакладу расейскай рок-паэзіі», якая выйшла ў другім нумары часопіса «Дзеяслоў». Прэзентацыя анталогіі прайшла ў клубе «Графіці» 3 чэрвеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках