1 траўня 2024, Серада, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны жыхар Ліды збіў двух пенсіянераў

10
П'яны жыхар Ліды збіў двух пенсіянераў

Следчы з Ліды затрымаў п'янага хулігана, які збіваў двух пенсіянераў, што пабачылі жахі вайны.

Пра гэта піша "Гродзенская праўда".

Днём 9 траўня міліцыянт з жонкай і маленькім сынам падыходзіў да бацькоўскага дома. Яшчэ здалёк ён убачыў ля пад'езда двух пенсіянераў, якія сядзелі на лаўцы. Ля іншага пад'езда на лаўцы сядзеў 37-гадовы п'яны мужчына.

Апошні спачатку паводзіў сябе мірна, але затым нечакана падбег да старых. Ён нанёс удар кулаком у твар аднаму з іх. Той упаў з лаўкі. Другі ўдар прыйшоўся ў вуха іншаму пажылому мужчыне. Ён таксама ўпаў, разбіўшы аб бардзюр лоб да крыві. П'яны хуліган стаў лупіць рукамі і нагамі пенсіянераў, якія ляжалі на зямлі.

Капітан убачыў гэта і кінуўся ратаваць старых. Хуліган вонкава фізічна пераўзыходзіў міліцыянта, але капітан зрабіў стаўку на нечаканасць і прафесійную падрыхтоўку. Кідком паклаў яго на зямлю і заламаў за спіну абедзве рукі.

Абясшкоджаны зламыснік спачатку злосна шыпеў, а затым выкрыкнуў: "Дайце мне ў танчыкі адзін узровень прайсці, сволачы!". Верагодна, ён меў на ўвазе анлайн-гульню World of Tanks.

Следчы пратрымаў мужчыну ў скручаным выглядзе да прыбыцця следча-аператыўнай групы. Яго жонка аказала першую дапамогу пацярпелым, перадаўшы затым медыкам хуткай дапамогі, якія павезлі іх у лякарню. Траўмы аказаліся няцяжкімі. Пасля перавязкі ран і правядзення дыягностыкі старыя вярнуліся дадому.

Хуліган быў адпраўлены ў медвыцвярэзнік, супраць яго распачалі крымінальную справу. Прыйшоўшы ў сябе, ён вельмі здзівіўся сваім паводзінам, бо раней не канфліктаваў з законам і не злоўжываў спіртным. 9 траўня ён выпіў з нагоды свята і не разлічыў дозу, страціўшы самакантроль.

Улічваючы абставіны, следства прызначыла падазраванаму судова-псіхіятрычную экспертызу. Па яе выніках зробяць выснову аб яго здольнасці несці адказнасць на агульных падставах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках