1 траўня 2024, Серада, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA прадставіла самае маляўнічае фота Сусвету

12

Касмічная карціна была створаная астраномамі з матэрыялаў тэлескопа «Хабл», сабраных з 2003 па 2012 год.

Фатаграфіі былі атрыманы з дапамогай камер Advanced Camera for Surveys і Wide Field Camera 3, паведамляе Sploid. «Выніковы малюнак, створаны пасля 841 арбітальнага цыклу тэлескопа, змяшчае каля 10 тысяч галактык, якія пашыраюцца ў межах некалькіх соцень мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху», - гаворыцца ў паведамленні NASA.

Выява была атрыманая ў рамках даследавання Ultraviolet Coverage of the Hubble Ultra Deep Field. Па словах навукоўцаў, даследаванне стала патрэбным звяном у працэсе вывучэння зоркаўтварэння.

Папярэдняя карціна Сусвету пад назвай Hubble Ultra Deep Field была апублікаваная пяць гадоў таму. Варта адзначыць, што абноўлены варыянт выглядае больш дэталёва. Выява даступная для запампоўкі ў высокай разрознасці на сайце «Хабла».

hubblesite.org
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках