8 траўня 2024, Серада, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Да Новага года кошты вырастуць яшчэ на 10-15%

31
Леанід Злотнікаў: Да Новага года кошты вырастуць яшчэ на 10-15%

Чаму кошты на нафту ва ўсім свеце зніжаюцца, а бензін ў Беларусі ўсё даражэе?

На гэтае пытанне рэдакцыі сайта charter97.org адказаў эканаміст Леанід Злотнікаў.

- Па-першае, інфляцыя ў краіне - 10% за першыя паўгода. Таму ва ўсіх галінах кошты могуць «падцягвацца» ўслед за інфляцыяй. Рэальна кошты ў гэтым выпадку не падвышаюцца. А па-другое, гэтыя тавары - цыгарэты, алкаголь, бензін - падакцызныя, гэта значыць, што з выручкі, што атрыманая ад продажу гэтых тавараў, нейкую долю дзяржава забірае ў бюджэт. Дзяржава мяркуе, што гэтыя тавары народу купляць не абавязкова, бо яны не з'яўляюцца прадметамі першай неабходнасці, а грошы для бюджэту патрэбныя. Дзяржава мае права ўзяць сабе такую частку ад кошту падакцызнага тавару.

- Чаму даражэюць у першую чаргу менавіта падакцызныя тавары?

- Сацыяльная палітыка такая, што мяркуецца, што ёсць тавары, якія спажываюць больш багатыя людзі - і яны ў стане заплаціць за гэтыя празмернасці або прадметы раскошы больш. Таму пакутуюць у першую чаргу, напрыклад, аўтамабілісты. Вы ведаеце, што цяпер у краіне шмат прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў цяжкім фінансавым становішчы, таму аб'ём паступленняў у бюджэт ад іх цяпер знізіўся. Сёлета прыбытак ад прадпрыемстваў амаль на палову ніжэйшы, чым у мінулым. Бюджэт недаатрымлівае падатак з прыбытку, значыць ён бярэ больш праз акцызы на тавары.

- Ці не стала гэтая катэгорыя тавараў даражэць хутчэй у параўнанні з мінулымі гадамі?

- У папярэднія гады інфляцыя бывала 105, 106, 108%, а вось пачынаючы з 2013 года, інфляцыя дасягнула 118%, у 2014 годзе яна цягне на 120% і больш. Адкуль яна бярэцца? З эканамічнай палітыкі дзяржавы. Скажам, за 2012 - першую палову 2014 года, рэальны заробак павысіўся на 50%. Людзям на рукі далі шмат грошай. А тавару нашмат больш не стала. Прадукцыйнасць працы па ВУП павялічылася толькі на 3.5%. Натуральна, калі грошай на руках шмат, а тавараў мала, кошты будуць расці і расці. І яны растуць!

- Якія для нас пагрозы бліжэйшым часам? Скажам, якая сітуацыя ў эканоміцы нас чакае да Новага года?

- Кошты вырастуць яшчэ на 10-15%. У першым паўгоддзі 2014 яны выраслі на 10%, значыць, менш яны вырасці да канца года не могуць. Натуральна, яшчэ раз вырастуць і тарыфы на камунальныя, і кошты на бензін, і кошты на цыгарэты з алкаголем. Ужо абвешчана, што з 1 верасня тарыфы на камунальныя паслугі вырастуць на 10%. Наперадзе - рост коштаў. А заробкаў ужо падвышаць проста так не будуць. Толькі з ростам прадукцыйнасці працы. А гэты рост пакуль не плануецца. Таму кошты працягнуць расці. Праблемы дзяржава можа пачаць развязваць за кошт таго, што панізіць узровень жыцця ў краіне. Інакш яна ўжо не зможа, такая сітуацыя ў эканоміцы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках