1 траўня 2024, Серада, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарыя склікае экстраннае паседжанне Рады АБСЕ

6
Швайцарыя склікае экстраннае паседжанне Рады АБСЕ

Старшыня ў АБСЕ Швайцарыя склікае экстраннае пасяджэнне сталай рады арганізацыі аб сітуацыі ва Украіне.

З такой ініцыятывай выступіў прадстаўнік Швайцарыі пры АБСЕ Томас Грэмінгер, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на «Твітэр» швайцарскага прадстаўніцтва АБСЕ.

Як паведамляецца, у цэнтры ўвагі сустрэчы будзе сітуацыя ва Украіне. Адбудзецца яна ў венскай штаб-кватэры АБСЕ аб 11-й гадзіне паводле мясцовага часу (а 12-й паводле Кіева).

Нагадаем, у чацвер прэм'ер Арсень Яцэнюк папрасіў заходніх партнёраў склікаць неадкладнае пасяджэнне Рады бяспекі ААН аб вайсковай агрэсіі Расеі на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках