1 траўня 2024, Серада, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: У Беларусі «самым бліжэйшым часам» пройдуць перамовы аб Украіне

12
МЗС: У Беларусі  «самым бліжэйшым часам» пройдуць перамовы аб Украіне

Сустрэча кантактнай групы АБСЕ-Расея-Украіна пройдзе ў Беларусі самым бліжэйшым часам.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, піша карэспандэнт БелТА.

"Мяркуецца, што чарговая сустрэча пройдзе самым бліжэйшым часам. Канкрэтызаваць тэрміны мы зможам па набліжэнні гэтага мерапрыемства", - сказаў прадстаўнік МЗС.

Дзмітрый Мірончык нагадаў, што на сустрэчы прэзідэнтаў краін МС, Украіны і высокіх прадстаўнікоў ЕЗ 26 жніўня было пастаноўлена зрабіць Менск сталай пляцоўкай для сустрэч гэтай групы. Акрамя таго, прадстаўнік МЗС сказаў: "Мы спадзяемся, што беларуская пляцоўка дапаможа наблізіць урэгуляванне крызісу ва Украіне".

Адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Мірончык таксама адзначыў, што, магчыма, не спатрэбіцца прымаць нейкую асобную пастанову з нагоды скарачэння тэрміну разгляду хадайніцтва на атрыманне статусу бежанца для грамадзян Украіны. Рэч у тым, што ў заканадаўстве паказаны толькі максімальны тэрмін - 6 месяцаў, а мінімальны не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках