1 траўня 2024, Серада, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заявы Яцэнюка абрынулі расейскі рубель

6
Заявы Яцэнюка абрынулі расейскі рубель

Пасля заяваў прэм'ер-міністра Украіны падзенне рынку і паслабленне рубля ўзмацніліся.

Да 12.10 паводле маскоўскага часу курс даляра узляцеў на 27 капеек да 36,45 руб, а еўра - на 40 капеек да 48,15 руб. Індэкс РТС упаў на 2,86% да 1224 пунктаў, ММВБ асеў на 2% да 1418 пунктаў, піша «Украінская праўда».

Нагадаем, Яцэнюк ў чацвер звярнуўся з заклікам да заходніх партнёраў Кіева склікаць тэрміновае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН.

«Уважаю за патрэбнае, каб нашы заходнія партнёры склікалі надзвычайнае пасяджэнне Рады бяспекі ААН. Расея істотна нарасціла вайсковую прысутнасць на Украіне», - заявіў Яцаэнюк у чацвер у Кіеве.

Ён таксама прапанаваў замарозіць актывы і фінансы Расейскай Федэрацыі да моманту вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны.

«Уведзеныя санкцыі не далі выніку. У такіх абставінах адным з магчымых элементаў стрымлівання расейскай агрэсіі павінен быць разгляд увядзення санкцый замарожвання ўсіх расейскіх актываў і прыпынення ўсіх банкаўскіх транзакцый Расеі ў краінах-сябрах ЕЗ і ў ЗША, і ў краінах G7», - заявіў Яцаэнюк.

Коўл Эйксон з «Ашчадбанк CIB» адзначае, што паступаюць неспрыяльныя навіны з Украіны і рынкавыя індыкатары неадназначныя.

«Учора ўвечары і сёння раніцай з'явіліся паведамленні аб тым, што сепаратысты апынуліся ў прыморскім горадзе Новаазоўск, размешчаным недалёка ад Марыупаля, і фактычна адкрылі новы фронт баявых дзеянняў. Прадстаўнікі ўкраінскага ўрада ўжо заявілі, што гэтым сепаратыстам нібыта надаюць падтрымку расейскія войскі. Незалежна ад дакладнасці заяў, якія робяцца сёння з раніцы, такі навіннавы фон негатыўна адаб'ецца на настроях удзельнікаў рынку, асабліва пасля ўсплёску аптымізму ў пачатку тыдня, падставай для якога стала «адсутнасць дрэнных навін» аб выніках менскага саміту»,- мяркуе экспэрт.

Паводле ягоных слоў, калі ж будзе пацверджана дачыненне Расеі да новай эскалацыі канфлікту, варта чакаць новых санкцый з боку Захаду, а індэкс РТС у гэтым выпадку будзе рухацца ў кірунку да адзнакі блізу 1000 пунктаў.

«Канфлікт на ўсходзе Украіны разрастаецца, у сувязі з чым Захад заклікае ўзмацніць ціск на Расею, што, безумоўна, не паляпшае стасункі інвестараў з Расеяй. Сітуацыя застаецца надзвычай напружанай», - адзначае «Уралсіб Кэпітал».

«У аўторак - сераду фонды набралі шорт у даляры (займалі яго і прадавалі), а сёння ў вялікай суме закрываюць пазіцыі (адкуплялі даляры)», - патлумачыў падзенне рубля валютны трэйдар буйнога міжнароднага банка.

Паводле ягоных слоў, прапаноў на куплю рубля амаль няма, толькі «ў невялікай суме ад экспарцёраў і ад тых, хто гандлюе цягам дня і ўжо фіксуе прыбытак».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках